РЕЛИГИОЗНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ
ХРИСТИАН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКОЙ

Нараджэнне

Матуля з дзяцінства казала,
Што цудам жыву на зямлі
І Бога любіць наказала,
Як і ўсім у нашай сям’і.

Тата таксама казаў мне,
Што міласць сваю Бог паслаў,
Людзям усім на здзіўленне
Любоў да мяне даказаў.

Каб усім вам было зразумела,
Што мелі на ўвазе яны,
Спрабую сказаць, хоць няўмела,
Гісторыю з нашай сям’і.

Дзяцей пяць было ў малой хаце,
Усе разам шчасліва жылі.
Іх маці любіла і бацька,
Раптоўна да іх беды прыйшлі.

Калі маці й бацька чакалі
Яшчэ адно шчасце ў сям’і,
Урачы ім сур’ёзна сказалі,
Каб правільны выхад знайшлі.

“Вам гэта прыняць зараз важна,
Што больш вам не трэба дзяцей,
Бо мы ўжо не будзем адказны.
Шукайце другіх вы ўрачэй.”

Прычынай адказу з’яўлялася
Пагроза да мамінай смерці.
І разам урачам не хацелася 
Потым за гэта адказваць.

Я зараз жыву, дзякуй Богу,
Таму, што Ён бацьку сказаў:
“Аддай Мне сваю ты трывогу,
Дачушку табе Я паслаў.

Няхай ўсе ўрачы зараз скажуць,
Што жонку не будуць лячыць,
Аднаго з іх я маю на ўвазе,
Каб ён дапамог ёй радзіць”

Але праз час некаторы
Прад дылемай зноў бацька стаяў.
Пачуў ён пра лекара тое, 
Што ў хабары яго вінавацяць.

Яц жа я зараз удзячна
Бацькам сваім мілым за тое,
Што доўга умеюць чакаць яны,
Спадзяючыся на Бога.

Чакалі яны з надзеяй,
Што добра ўсё будзе ў жыцці.
Маліліся з моцнаю верай,
Каб лекар той выйшаў з турмы.

Пранеслася некалькі месяцаў
Для бацькоў у цяжкім чаканні.
Паведамілі з бальніцы ім,
Што ўрач той не вінаваты быў.

Як толькі ён выйшаў на працу,
Забыўшы пра дні свае шэрыя,
Назначыў сваю аперацыю 
Для мамы маёй на сераду.

Канешне ў гісторыі гэтай
Атрымаўся шчаслівы фінал:
Я ласкаю мамы сагрэтая,
І жах нас усіх мінаваў.

І зноў я скажу: “Дзякуй Богу!”
За тое, што Ён дараваў
Мне лепшага тату такога,
Што з мамай мяне выхаваў.

Флорьянович Мария

Поэты о Боге

  • Апостол Павел Латушкин Александр
  • Без цели Латушкин Александр
  • Белые одежды Латушкин Александр
  • Благовествуй Латушкин Александр
  • Благодарю Войтюк Анастасия
  • Благодать Латушкин Александр
  • Ближе к Иисусу Погосян Екатерина
  • Божье присутствие Погосян Екатерина
  • Будь Латушкин Александр
  • Будь верующим Латушкин Александр
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25